Дзень роднай мовы.

21.02.2023

21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшло агульнашкольнае мерапрыемства “Вячоркі”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе вучні школы прымалі актыўны ўдзел: спявалі, танцавалі, выконвалі заданні на кемлівасць (адгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову, працягвалі прыказкі…), на веданне беларускіх нацыянальных традыцый. Усе былі задаволены. Свята удалося!